Беларускія добраахвотнікі вызвалялі Ваўчанскі агрэгатны завод
4- 24.09.2024, 20:06
- 11,294
У баях бралі ўдзел два беларускія падраздзяленні.
Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны паведаміла, што падраздзяленні ГУР вызвалілі ад акупантаў агрэгатны завод у горадзе Ваўчанску на Харкаўшчыне. Пры пералічэнні датычных да гэтага падраздзяленняў згадваюцца і беларусы.
Паведамляецца, што ў выніку надзвычай складанай і паспяховай аперацыі падраздзяленні ГУР цалкам вызвалілі тэрыторыю Ваўчанскага агрэгатнага завода і знішчылі акупантаў ва ўсіх будынках прадпрыемства.
Як сцвярджаецца, аперацыю правялі спецыяльныя групы ГУР: «Стугна», «Парагон», РДК, «Юнгер», БДК, «Тэрор».
Апошнія два, Беларускі добраахвотніцкі корпус (БДК) і «Тэрор» - беларускія падраздзяленні.