27 верасня 2024, Пятніца, 7:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт: Беларускі самалёт наўмысна заляцеў на тэрыторыю Украіны

12
Эксперт: Беларускі самалёт наўмысна заляцеў на тэрыторыю Украіны

Лукашэнка пайшоў на правакацыю.

У аўторак, 24 верасня, маніторынгавыя групы паведамілі, што на тэрыторыю Украіны з боку Беларусі заляцела паветраная цэль, якую ідэнтыфікавалі як знішчальнік ЯК-130.

Што гэта было - выпадковасць або наўмысная правакацыя? Па каментар сайт Charter97.org звярнуўся да ваеннага эксперта, кіраўніка ўкраінскага Цэнтра вайскова-прававых даследаванняў Аляксандра Мусіенкі:

- Я выключаю, што гэта выпадковасць, хутчэй за ўсё, гэта наўмысная правакацыя, якая ўпісваецца ў тую канву і логіку падзей, якія адбываюцца ў апошні час. Справа ў тым, што Лукашэнка перыядычна аддае загады, каб беларускія войскі перабазаваліся з Бабруйска ў бок Гомеля, дзе яны праводзяць пэўныя манеўры. Часам яны адбываюцца ўздоўж мяжы, Украіна ўсё гэта маніторыць і бачыць.

Зразумела, што ёсць адпаведны ціск і Пуціна, Лукашэнка выконвае і ўказанні Крамля. Мне здаецца, залёт гэтага самалёта ў паветраную прастору Украіны можа тлумачыцца некалькімі момантамі. Па-першае, гэта наўмысная правакацыя з мэтай выяўлення рэакцыі ўкраінскай сістэмы СПА, праверка рэакцыі, што Украіна будзе рабіць, як дзейнічаць. Не выключана, што яны хацелі, каб гэты самалёт нават збілі, каб была нагода казаць пра тое, што нібыта Украіна збіла недзе беларускі самалёт.

Другое - гэта тое, што такім чынам Расея можа рыхтавацца да нанясення ўдараў па тэрыторыі Украіны з боку Беларусі. Таму яны просяць Лукашэнку ладзіць правакацыі, каб вывучаць месцы размяшчэння СПА, украінскую рэакцыю і гэтак далей.

Версія аб тым, што гэта выпадковы інцыдэнт, у гэтым выпадку здаецца найменш імавернай.

- Адначасова з гэтым з'явілася інфармацыя, што каля беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў размясцілі комплексы СПА. Лукашэнка баіцца адказу на свае правакацыі?

- Гэта сведчыць пра тое, што, магчыма, Лукашэнку вядомыя нейкія факты, што з тэрыторыі Беларусі могуць рыхтавацца правакацыі з боку Расеі. Адпаведна, Лукашэнка такім чынам хоча засцерагчыся загадзя. Ён разумее, што як толькі з тэрыторыі Беларусі будуць нейкія агрэсіўныя дзеянні ў бок Украіны, то Украіна будзе рэалізоўваць права на самаабарону, у тым ліку і наносіць удары па розных вайсковых аб'ектах на тэрыторыі Беларусі.

Што да таго ж Мазырскага НПЗ, даўно вядома, што ён пастаўляе паліва і ў Расею, забяспечваючы ў тым ліку і ваенныя патрэбы РФ, таму гэта ўсё легітымныя ваенныя цэлі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках