У Беларусі ствараецца вайсковае падраздзяленне з кантрактнікаў
3- 24.09.2024, 17:18
- 6,320
Магчыма, гэта былыя «вагнераўцы».
У Беларусі створанае новае вайсковае падраздзяленне, укамплектаванае кантрактнікамі, заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка.
«Шукаючы добрых спецыялістаў, мы пастанавілі стварыць яшчэ адно падраздзяленне. З тых разумных, талковых, моцных людзей, але ўжо дарослых, на кантрактнай аснове, якія прайшлі калісьці службу ў войску ці ў нейкіх падраздзяленнях», - цытуе словы яго прэс-служба.
Што гэта за падраздзяленне і якія яго задачы, не паведамляецца.
У сеціве выказалі здагадку, што яно можа складацца з былых «вагнераўцаў».