У Менскай вобласці заўтра пачнуць правяраць кіроўцаў аўтобусаў
7- 24.09.2024, 20:53
- 3,878
У рэйдах таксама задзейнічаюць транспартную інспекцыю Менсктранса.
З 25 да 27 верасня Дзяржаўтаінспекцыя сталічнага рэгіёну будзе кантраляваць бяспеку пры перавозцы пасажыраў у аўтобусах, паведамляе БелТА са спасылкай на УДАІ УУС Менскага аблвыканкама.
У рэйдах таксама задзейнічаюць транспартную інспекцыю Менсктранса.
Асабліва старанна інспектары будуць правяраць міжнародныя і міжгароднія пасажырскія аўтобусы.
«Праверка аўтобусаў будзе ўключаць у сябе тэхнічны стан транспартнага сродку, дакументацыю і выкананне кіроўцамі аўтобусаў правілаў дарожнага руху», – гаворыцца ў паведамленні.
У выпадку выяўлення тэхнічных няспраўнасцяў аўтобусаў, да адказнасці змусяць і службовых асобаў, якія за гэта адказваюць.