Пад Менскам гарыць смеццевы палігон
2- 24.09.2024, 21:51
- 13,204
Фотафакт.
З сярэдзіны дня сёння ратавальнікі тушаць пажар на палігоне цвёрдых побытавых адкідаў каля вёскі Кіршы Менскага раёна.
Паводле звестак прэс-службы МНС, плошча пажару складае блізу 400 квадратаў.
Для ліквідацыі агню задзейнічаны больш за 27 адзінак тэхнікі.
Як паведамляў Сharter97.org, у ноч на 19 верасня ў Гомельскім раёне гарэў палігон побытавых адкідаў.