27 верасня 2024, Пятніца, 7:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барэль: Еўразвяз будзе падтрымліваць Украіну незалежна ад пазіцыі ЗША

6
Барэль: Еўразвяз будзе падтрымліваць Украіну незалежна ад пазіцыі ЗША

Каб не дапусціць гістарычнай памылкі.

Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль заявіў, што Еўрапейскі Звяз працягне падтрымліваць Украіну ў супрацьстаянні расейскай агрэсіі незалежна ад пазіцыі новай адміністрацыі прэзідэнта ЗША.

Пра гэта Барэль заявіў падчас прэс-канферэнцыі аб выніках пасяджэння Рады Бяспекі ААН у разглядзе сітуацыі ва Украіне, паведамляе "Укрінфарм".

“Я не ведаю, што будзе ці не будзе рабіць амерыканская адміністрацыя.

Пакуль дазвольце мне сказаць, што цяпер падтрымка ад Еўрапейскага Звязу - вайсковая, грамадзянская, эканамічная, фінансавая і гуманітарная - большая, чым (дапамога - рэд.) ад ЗША.

Больш за 100 мільярдаў еўраў - гэта рахунак, які мы аплацілі. Сярод гэтага, 45 мільярдаў еўраў вайсковай падтрымкі. Безумоўна, гэта менш, чым ад ЗША, але гэта таксама даволі важная лічба”, - сказаў Барэль.

Ён нагадаў, што на пачатку вайны ніхто не чакаў, што Украіна будзе супраціўляцца, бо Расея была чацвёртай краінай свету ў аб'ёме вайсковых выдаткаў, у той час як Украіна знаходзілася на 35-м месцы.

“Таму розніца паміж вайсковымі магчымасцямі Расеі і Украіны была неверагоднай.

Той факт, што Украіна супраціўлялася, было ў свой час цудам. У пачатку, памятаеце, што мы прапанавалі Украіне? Шаломы! Цяпер мы прапануем F-16, і ў гэтым ёсць адметнасць.

Адная рэч для мяне відавочная: пакуль Украіна будзе супраціўляцца, мы павінныя яе падтрымліваць. Інакш мы зробім гістарычную памылку”, - заявіў палітык.

У канцы жніўня Барэль пасля масаванага расійскага нападу РФ на Украіну зноў заклікаў зняць абмежаванні на выкарыстанне заходняй зброі для ўдараў па вайсковых цэлях Расеі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках