Трампу паведамілі аб намеры Ірана яго ліквідаваць
15- 25.09.2024, 9:35
- 4,664
Выведка праінфармавала кандыдата ў прэзідэнты ЗША.
Супрацоўнікі выведкі праінфармавалі кандыдата ў прэзідэнты ЗША Дональда Трампа аб рэальных пагрозах яго забіць. Яны зыходзілі ад Ірана.
Пра гэта паведамляе Axios.
Як піша выданне, пра гэта ў аўторак, 24 верасня, паведамілі прадстаўнікі перадвыбарчага штаба Трампа. Так, дырэктар у камунікацыях перадвыбарнай кампаніі рэспубліканца Стывен Чунг заявіў, што супрацоўнікі Управы дырэктара нацыянальнай ыведкі (ODNI) праінфармавалі былога прэзідэнта "наконт рэальных і канкрэтных пагроз з боку Ірана забіць яго ў спробе дэстабілізаваць абстаноўку і пасеяць хаос" у ЗША.
"Супрацоўнікі выведкі ўстанавілі, што гэтыя пастаянныя і скаардынаваныя атакі ўзмацніліся за апошнія некалькі месяцаў, і супрацоўнікі праваахоўных органаў усіх ведамстваў працуюць над тым, каб забяспечыць абарону прэзідэнта Трампа і адсутнасць умяшання ў выбары", - сказаў Чунг.
У сваю чаргу прадстаўнік ODNI у электронным лісце ў аўторак увечар пацвердзіў правядзенне брыфінгу, але адмовіўся паведаміць якія-небудзь падрабязнасці.