Пад Менскам прадаецца стылёвы дом ля лесу добрым коштам
9- 25.09.2024, 9:55
- 5,636
З вялікай тэрасай і гасцявым домам.
У СТ у Лагойскім раёне прадаецца добры дом з пляцам на 15 сотак. Ён знаходзіцца на ўзвышшы каля самага лесу. З панарамных вокнаў адкрываецца маляўнічы від. Вакол камяніцы зробленая тэраса, а на тэрыторыі ёсць зоны для адпачынку і спорту. Акрамя гэтага, на ўчастку ёсць абсталяваны гасцявы дамок, піша Realt.
Дом з бярвення прадаецца ў СТ "Вяча 91", што ў Лагойскім раёне. Яго пабудавалі ў 2017 годзе. На даху ляжыць металахоўка. Агульная плошча дома - 111,5 м ².
Дом поўнасцю гатовы да пражывання. Тут зроблены добры светлы рамонт, усё абстаўлена мэбляй і тэхнікай.
Тут добраўпарадкавана кухня-гасцёўня са сталовай зонай і выхадам на тэрасу. Дарэчы, яна абгінае ўвесь дом. Седзячы на канапе, можна назіраць за маляўнічым відам.
Жыллё пасуе для вялікай сям'і. Тут ёсць тры спальні.
Таксама ёсць два санвузлы. Адзін з іх ідзе з парнай. Вада паступае з двух свідравін, каналізацыя - мясцовая. Уведзенае электрычнае ацяпленне. У доме зроблены цёплыя падлогі, устаноўлены радыятары ацяплення. У гасцёўні таксама працуе камін.
Гэта не адзіны будынак, які пабудаваны на пляцы. Для гасцей тут нават ёсць асобны дамок з абедзеннай тэрасай і хатнім кінатэатрам.
Пляц займае амаль 15 сотак. Тэрыторыя дагледжаная, зробленая гульнявая зона, стаянка для аўто, ёсць нават свая сажалка ў межах лесу.
Дом ад Менска блізу 20 км. За лесам знаходзіцца аўтобусны прыпынак.
Кошт дома - 199 тысяч даляраў.