«Знікае талент садоўніка»
1- 25.09.2024, 10:04
- 3,054
Жыхар Гародні вырасціў вінаград на другім паверсе.
У TikTok апублікавалі ролік, у якім паказалі вінаград на другім паверсе жылога дома ў Гародні. Адна частка каментатараў роліка захапілася ўбачаным, нехта ж раскрытыкаваў учынак, піша telegraf.news.
На роліку відаць, што вінаград ахапіў некалькі вокнаў. «Вось гаспадарнік, у мяне ў агародзе не расце, няма ўраджаю: то хварэе, то яшчэ якая хвароба нападзе, а тут на балконе», - адзначыла адна каментатарка.
Іншая напісала, што вінаград расце напраўду з зямлі: «Проста галінкі пусціў высока, а знізу ўсё абрэзаў лішняе. Я так зразумела з відэа».
«Хутка зацямніць вінаграднікам усе вокны дома. Так сабе будзе сітуацыя», - выказала меркаванне яшчэ адна карыстальніца TikTok. Ёй адказалі, што «нічога не зацямніць», калі абрэзаць вінаград штогод. «У такога талковага гаспадара ўсё будзе пад кантролем, без усялякіх сумневаў», - катэгарычна выказалася каментатарка.
«Вось дзе знікае талент садоўніка-агародніка. А пусці яго на пару сотак зямлі, што будзе? - задалася пытаннем іншая.
«Прыгожа ж, і з карысцю. Малайчына!» - пахваліла трэцяя.
Яшчэ адна карыстальніца распавяла, што вінаград на гэтым доме плоданасіць не першы год: “«Гронкі вялікія, дачка сказала смачны, частаваў».