27 верасня 2024, Пятніца, 7:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта чат школы ці папраўчай калоніі?»

3
«Гэта чат школы ці папраўчай калоніі?»

Беларуска расказала аб прапагандзе ў школах.

Пачаўся навучальны год, а з ім на галовы бацькам пачалі ліцца і ідэалагічныя памыі, піша чытачка сайта Charter97.org:

Класная кіраўніца папрасіла бацькоў далучыцца да школьнай тэлеграм-суполкі, каб быць у курсе ўсіх падзей. Адкрываю чат, і першая навіна, якая з’яўляецца ў мяне перад вачыма, прымушае мяне яшчэ раз зірнуць, ці правільна я перайшла праз спасылку.

Чат мяне сустрэў навіной: “Міліцыя запрашае гасцей на свой дзень нараджэння - у праграме віктарыны ды квэсты, гульнявыя пляцоўкі ДАІ і ОМОН.

Уявіла тыя пляцоўкі ОМОН, дворык Акрэсціна, стогн людзей, гумовыя дручкі.

Гартаю далей: Сустрэча з інспектарам ІСН “Что детям нужно знать о времяпрепровождении на флэтах і вписках”. Давялося пагугліць, каб зразумець, пра што гаворка, бо калі слова flat мне знаёмае, то пра “ўпіскі” я не ведала анічога.

Наступная школьная падзея: “Сустрэча старшыні арганізацыі ветэранаў беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў”. Узнікла толькі адное пытанне: ветэранаў чаго?

Наступная навіна ў школьнай стужцы: “Як дзіцяці не стаць ахвярай злачынства”.

Ну і сярод гэтага ўсяго было сёе-тое і для душы: Прагляд спектакля “Хатынь”.

Адзіная радасць ад школьнай тэлеграм-суполкі — гэта абвесткі пра школьныя абеды. Хоць нейкі напамін, што гэта ўсё ж чат школы, а не папраўчай калоніі.

Быў у групе і матэрыял для бацькоў: як правільна вучыцца з дзецьмі. Далей гартаць не захацелася, бо я, адпрацаваўшы 8 гадзін, не маю змогі вучыцца з дзецьмі. Неяк мы самі давалі рады.

Прагартаўшы стужку, выйшла з групы ды пайшла паразмаўляць з дзецьмі на тэму: як супрацьстаяць прапагандзе ды аналізаваць інфармацыю.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках