Беларус: У мяса-малочнай прамысловасці адбыўся калапс
5- 25.09.2024, 11:21
- 12,210
Днямі гэта прызнавалі высокапастаўленыя лукашысты.
Чытач сайта Charter97.org піша аб праблемах у беларускай сельскай гаспадарцы:
- Намеснік управы ДСК Валерый Скрыпкін рапартуе, што маюцца гаспадаркі, незапоўненыя дойным пагалоўем больш за 10 гадоў.
У краіне зараз 9 тысяч свабодных жывёламесц. Але гэта не перашкаджае рэжыму будаваць 60 новых мяса-малочных комплексаў. Схемы крадзяжу самі не з'явяцца.
Намеснік прэм'ера Юрый Шулейка заявіў, што сучасныя мясакамбінаты, напрыклад - у Воршы і Глыбокім, загружаныя на 30-50%, не самаакупныя і не могуць выплачваць крэдыты. Элементарна не стае пагалоўя на забой і перапрацоўку. Да таго ж заходнія рынкі адсеклі санкцыі, Расея купляе за мінімальны кошт, і пастаянна ўводзіцць забароны на прадукцыю праз якасць.
Калі дадаць нізкія заробкі ў мяса-малочнай галіне і катастрафічную нястачу кадраў, то атрымліваецца поўная «крепкохозяйственная красотища».