27 верасня 2024, Пятніца, 7:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На заводзе ў Ваўчанску ГУВ узяла ў палон амаль 20 акупантаў

2
На заводзе ў Ваўчанску ГУВ узяла ў палон амаль 20 акупантаў

Бой доўжыўся больш за тыдзень.

На Ваўчанскім агрэгатным заводзе падчас аперацыі спецпадраздзялення “Цімура” Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны байцы ўзялі ў палон блізу дваццаці расейскіх акупантаў. Афіцэр спецпадраздзялення "Цімур" з пазыўным "Вікінг" падзяліўся падрабязнасцямі аперацыі ў эфіры нацыянальнага тэлемарафону.

Паводле ягоных слоў, бой доўжыўся больш за тыдзень, суправаджаўся інтэнсіўнымі абстрэламі з боку ворага, які меў значны супраціў.

"Сам супраціўнік на заводзе меў немалы супраціў, але ўрэшце мы ўжо закончылі выкананне задачы", - расказаў выведчык.

Задача была паспяхова выканана: некалькі дзясяткаў акупантаў былі ўзятыя ў палон, а чацвёра, якія спрабавалі ўцячы, знішчаны за межамі завода.

“На Ваўчанскім агрэгатным заводзе да двух дзясяткаў супраціўніка ўзята ў палон, некалькі дзясяткаў знішчана”, - дадаў баец.

Са слоў афіцэра, хоць агрэгатны завод і ў значнай меры разбураны, там усё яшчэ можна трымаць абарону і сёння ён перададзены пад кантроль Узброеных сіл Украіны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках