Насельніцтва Ізраіля дасягне 10 мільёнаў чалавек
- 25.09.2024, 15:12
- 4,062
Ужо праз некалькі тыдняў.
Напярэдадні габрэйскага Новага года ў Ізраілі будуць пражываць амаль 10 мільёнаў ізраільцян, сведчаць звесткі Цэнтральнага статыстычнага бюро (ЦСБ), апублікаваныя 25 верасня, піша сайт "Дэталі".
Са звестак ЦСБ, 78,6 адсоткі ізраільцян - гэта габрэі і іншыя (хрысціяне неарабскага паходжання, прадстаўнікі іншых рэлігій і людзі, якія не маюць рэлігійнай класіфікацыі ў міністэрстве ўнутраных спраў), 21,4 адсоткі - арабы. Акрамя таго, у статыстыку былі ўключаныя замежныя працоўныя.
У адыходзячым па яўрэйскім летазлічэнні годзе насельніцтва Ізраіля павялічылася прыкладна на 118 тысяч чалавек. Тэмп прыросту склаў 1,2 адсотка. У 5784 годзе ў Ізраілі нарадзілася каля 183 тысяч немаўлят і памерла каля 55 тысяч чалавек.