У Астравецкім раёне мужчына выпіў вадкасць з бутэлькі ад газаванай вады і апынуўся ў рэанімацыі
10- 25.09.2024, 15:25
- 8,266
Экспэрты расказалі, што ў ёй было.
У Астравецкім раёне 52-гадовы мужчына ледзь не загінуў, выпіўшы з бутэлькі ад газвады атруту для знішчэння каларадскага жука, паведамілі ў прэс-службе Дзяржкамітэта судовых экспэртыз (ГКСЭ).
Як высветлілася, хімічнае рэчыва пералілі ў бутэльку з-пад ахаладжальнага напою з заводскай этыкеткай блізкія пацярпелага. У адзін з дзён мужчына зрабіў некалькі глыткоў з ёмістасці і адчуў сябе дрэнна.
Медыкі даставілі яго ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы з дыягназам "атручэнне невядомай атрутай". На шчасце, лекарам удалося выратаваць вяскоўца.
«Згодна з высноай экспэрта, у даследаванай вадкасці ўтрымліваўся хлорпірыфос. Хлорпірыфос - гэта фосфарарганічны пестыцыд, які выкарыстоўваецца ў сельскагаспадарчых культурах для знішчэння шкоднікаў. Згодна з параметрамі вострай таксічнасці для чалавека належыць да высоканебяспечных рэчываў, можа прывесці да смяротнага зыходу», - паведамілі ў ГКСЭ.