У Мазыры для чыноўнікаў купілі «залатыя» значкі
7- 25.09.2024, 15:50
- 8,374
За 22 тысячы тысяч рублёў.
Да 100-годдзя Мазырскага раёна, якое адзначалі 21 верасня, мясцовыя ўлады замовілі 250 юбілейных значкоў з гістарычным гербам Мазыра. Кожны з іх каштаваў 90 рублёў (амаль 30 даляраў), піша «Флагшток».
Усяго на значкі з бюджэту выдаткавалі 22 500 рублёў.
Адзначаецца, што Мазырскі райвыканкам раней для гэтых мэт праводзіў дзяржаўныя закупкі. Два тэндары - на сумы па дзевяць тысяч рублёў (па сто значкоў) і яшчэ адзін на 4 тысячы 500 рублёў (50 значкоў).
Паводле ўмоў таргоў, значкі павінны былі быць вырабленыя са срэбра 925-й пробы, латуні і радыю. Нагрудныя знакі павінны былі мець залачэнне і пакаванне.
Вырабілі ўзнагароды на гомельскім прадпрыемстве "Крышталь".
Значкамі ўзнагародзілі чыноўнікаў, дэпутатаў, кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, праваслаўных святароў. Таксама некалькі ўзнагарод дасталася ветэранам працы.