Буйны банк Казахстана спыніць выплаты ў Беларусь у далярах і еўрах
- 25.09.2024, 17:36
- 4,278
Баіцца санкцый.
З 1 кастрычніка казахстанскі Банк ЦэнтрКрэдыт (БЦК) спыніць выплаты ў Беларусь і Расею ў далярах і еўрах. Аб гэтым піша выданне Frank Media.
У банку ўдакладнілі, што спыняць пераводы з контрагентамі ў Расеі і Беларусі ва ўсіх замежных валютах, акрамя расейскіх і беларускіх рублёў, а таксама казахстанскіх тэнге.
Раней банк ужо перастаў прымаць і адпраўляць аплаты ў фунтах стэрлінгах, швэйцарскіх франках і японскіх енах. Пастанову патлумачылі «санкцыйнымі абмежаваннямі».