Кіраўнік МЗС Вялікай Брытаніі назваў Пуціна кіраўніком «мафіёзнай дзяржавы»
9- 25.09.2024, 20:06
- 4,992
Дэвід Лэмі параўнаў дыктатара РФ з рабаўладальнікам.
Міністр замежных справаў Вялікай Брытаніі Дэвід Лэмі абвінаваціў расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна ў кіраванні «мафіёзнай дзяржавай» і параўнаў яго з рабаўладальнікам. Пра гэта паведамляе Politico ў чацвер, 25 верасня.
Брытанскі міністр раскрытыкаваў дзеянні Пуціна, успомніўшы часы рабаўладання, і абвінаваціў урад РФ у грэбаванні міжнародным правам.
«Вашае ўварванне ў вашых інтарэсах. Толькі ў вашых. Каб ператварыць вашу мафіёзную дзяржаву ў мафіёзную імперыю. Імперыю, пабудаваную на карупцыі», – заявіў Лэмі падчас падчас выступу ў Радзе Бяспекі ААН.
Выступ Лемі адбыўся ў той час, калі Украіна прадаўжае намаганні, накіраваныя на атрыманне дазволу выкарыстоўваць заходнюю зброю для ўдараў па тэрыторыі РФ, піша Politico.
Раней Дэвід Лэмі заяўляў, што партнёры Украіны павінны праявіць мужнасць у пытанні дазволу Украіне на ўдары ўглыб РФ.
Падчас візіту ў Кіеў 11 верасня Лэмі назваў дзеянні Расеі ва Украіне фашызмам і імперыялізмам.