У Касцюковіцкім раёне першакласнік пажартаваў з міліцыіей
6- 26.09.2024, 10:28
- 10,216
Справай заняліся чыноўнікі.
Камісія ў справах непаўналетніх Касцюковіцкага райвыканкама (Магілёўская вобласць) разгледзела справу пра "жарт" з міліцыі. Вучань 1-га класа мясцовай школы ў кампаніі двух аднакласнікаў паведаміў з мабільнага тэлефона сілавікам, што да малалетніх нібы прыстае дарослы хлопец. Як піша раённая газета, "фальшывы выклік школьнікі суправадзілі ў дадатак нецэнзурнымі выразамі". На пазначаны адрас выязджаў патруль міліцыі.
У выніку першакласніка знайшлі. У дачыненні да яго бацькоў склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. А камісія ў справах непаўналетніх абмежавалася папярэджаннем. Чыноўнікі патлумачылі хлопчыку, што тэлефанаваць у міліцыю трэба "толькі ў выпадку неабходнасці".