Малдова нанесла сур'ёзны ўдар па расейскай прапагандзе
3- 26.09.2024, 15:24
- 10,756
Перад выбарамі прэзідэнта.
У Рэспубліцы Малдова была заблакаваная праца шасці расейскіх і аднаго мясцовага рэсурсу, якія распаўсюджвалі прарасейскія наратывы. Пра гэта паведамляе мясцовае выданне deschide.md.
Медыя адзначае, што 25 верасня мясцовая малдаўская спецслужба СІБ (Служба бяспекі і інфармацыі. — Рэд.) звярнулася з адпаведным запытам да мясцовых аператараў мабільнай сувязі і правайдэраў інтэрнэту заблакаваць працу шэрагу вэб-парталаў.
У гэтым спісе апынуліся такія прарасейскія вэб-сайты як «Независимая газета» (ng.ru), «РІА Навіны» (ria.ru), «РІА Навіны Крым» (crimea.ria.ru), «Навіны Крыма» (crimea24tv.ru), «Крымская газета» (gazetacrimea.ru), сайт так званага «ўрада» Крыма (crimea.gov.ru), а таксама мясцовы партал Nu Acum (nuacum.eu), вядомы сваімі антыеўрапейскімі і прарасейскімі матэрыяламі.
Медыя дадае, што раней СІБ ужо звярталася з аналагічнай просьбай да аператараў сувязі і правайдэраў заблакаваць 10 сайтаў, якія распаўсюджвалі прарасейскія наратывы.