У Дзятлаве эвакуявалі супрацоўнікаў райвыканкама
11- 26.09.2024, 16:04
- 10,852
Аднаго з іх вынеслі на руках.
У Дзятлаўскім раёне 26 верасня правялі вучэбна-трэніровачныя мерапрыемствы па бяспецы, падчас якіх эвакуявалі супрацоўнікаў райвыканкама, у тым ліку і старшыню Андрэя Садоўскага. Як паведамляе мясцовая газета, мерапрыемствы былі прымеркаваныя да «Адзінага дня бяспекі».
Паводле публікацыі, спачатку ратавальнікі праводзілі тэарэтычныя заняткі на тэму «паводзін пры пажары і экстраннай эвакуацыі», а затым перайшлі да практычных заняткаў.
Эвакуацыя прайшла паспяхова, усіх супрацоўнікаў сабралі ў двары райвыканкама. А аднаго з іх ратавальнікі нават вынеслі з будынку на руках.