УСУ разбілі бранятанкавую калону і эвакуацыйную групу акупантаў
- 26.09.2024, 17:44
- 5,906
Відэафакт.
Байцы 63-й асобнай механізаванай брыгады Узброеных сіл Украіны знішчылі штурмавую бранятанкавую калону з дэсантам расейскіх захопнікаў, а таксама інжынерна-сапёрную групу, якая спрабавала эвакуяваць пашкоджаную бронетэхніку.
Пра гэта расказала служба па сувязях з грамадскасцю падраздзялення ў сваім тэлеграм-канале, апублікаваўшы адпаведнае відэа з кароткім каментаром:
«Паляўнічыя 63-й брыгады не спыняюць сваё паляванне. Сярод свежых трафеяў: танкі-хлявы, «буханкі» і нават эвакуатары. Усё гэтае ламачча заўважаецца выведкай, пападае ў пасткі дыстанцыйнага мінавання і знішчаецца дронамі батальёна беспілотных сістэм».