У Менску працуе пенсіянер, якому 93 гады
38- 26.09.2024, 18:55
- 20,410
Усяго працуючых беларусаў, старэйшых за 90 гадоў, у сталіцы 14.
У Менску ёсць пенсіянеры, якія працуюць ва ўзросце за 90 гадоў. Аб гэтым паведаміла намесніца старшыні камітэта працы, занятасці і сацабароны Менгарвыканкама Вольга Васілеўская, піша партал «Минск-Новости».
Прадстаўніца ведамства адзначыла, што ўсяго ў Менску жывуць больш за 300 000 чалавек, старэйшых за 65 гадоў. З іх амаль палова працягваюць працаваць.
- Характэрна, што людзі сярэбранага ўзросту захоўваюць аптымізм і доўгі час імкнуцца быць карыснымі грамадству. У нашым горадзе ёсць працуючыя пенсіянеры, старэйшыя за 90 гадоў. Самаму ўзроставаму - 93 гады, - распавяла Вольга Васілеўская.
Яна адзначыла, што такіх працуючых пенсіянераў, старэйшых за 90 гадоў, у Менску 14.