УСУ знішчылі С-400 у Курскай вобласці РФ
4- 26.09.2024, 21:19
- 10,370
Відэа.
Байцы Сіл беспілотных сістэм дапамаглі выявіць і знішчыць расейскі ЗРК С-400 "Трыумф". Аперацыя прайшла ў Курскай вобласці.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал "Сіл беспілотных сістэм".
Як распавялі вайскоўцы, падчас баявога вылету на Курскім кірунку аператары аэравыведкі 413 АББС “Рэйд” выявілі варожы ЗРК С-400 “Трыюмф”.
Экіпаж імгненна перадаў каардынаты групе агнявой паразы, і неўзабаве рэактыўная артылерыя ператварыла яго ў груду металалому.
Расейская тэхніка была знішчаная дзякуючы супольнай рабоце 413 АББС "Рэйд" і атрада БПС "Джміль" 78 АДШП.