27 верасня 2024, Пятніца, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Індыя адмовілася «нават дакранацца» да расейскага ЗПГ

1
Індыя адмовілася «нават дакранацца» да расейскага ЗПГ

Нью-Дэлі баіцца санкцый.

Індыя не будзе набываць звадкаваны прыродны газ (LNG), выраблены ў рамках расейскага праекта Arctic LNG 2, які падпадае пад заходнія санкцыі.

Пра гэта паведаміў сакратар у пытаннях энэргетыкі Індыі Панкадж Джайн, гаворыцца ў матэрыяле Reuters. «Мы не будзем купляць пастаўкі з Arctic LNG 2. Мы не закупляем ніякіх санкцыйных тавараў. Калі на прадукт распаўсюджваюцца шырокамаштабныя санкцыі, мы не дакранаемся да яго», — адзначыў Джайн падчас размовы з журналістамі.

Праект Arctic LNG 2, які рэалізуецца расейскай кампаніяй Новатэк, патрапіў пад санкцыі Захаду праз вайну Расеі супраць Украіны. Злучаныя Штаты таксама ўвялі абмежаванні супраць сотняў кампаній і фізічных асоб, якія падтрымліваюць ваенную кампанію РФ, прынамсі, кампаній, якія ўдзельнічаюць у распрацоўцы Arctic LNG 2 і яго лагістычным забеспячэнні.

Arctic LNG 2 не можа пачаць пастаўкі газу і быў вымушаны спыніць здабычу. Для транспартавання Новатэку патрэбныя спецыялізаваныя судны, набыць або пабудаваць якія праз санкцыі немагчыма.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках