27 верасня 2024, Пятніца, 18:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка зноў пагражае ядзернай зброяй

36
Лукашэнка зноў пагражае ядзернай зброяй

І згадаў Польшчу.

Лукашэнка ўслед за расейскім дыктатарам Пуціным пачаў пагражаць Захаду ядзернай зброяй. Пра гэта паведамляе БелТА.

Як адзначыў дыктатар, у выпадку «ўварвання Захаду», Масква і Менск нібыта адразу ўжывуць ядзерную зброю.

Лукашэнка абвінаваціў Польшчу ў тым, што яна «ўжо рукі пацірае» і разам з амерыканцамі «размясціліся ўздоўж мяжы, асабліва польскай».

«Мы выкарыстаем ядзерную зброю — нам могуць адказаць. І па Расеі ў тым ліку. Таму Расея ўвесь арсенал выкарыстае. А гэта ўжо сусветная вайна. Гэтага не жадае і Захад. Яны да гэтага не гатовы. Але мы ім шчыра кажам: чырвоная лінія - гэта дзяржаўная мяжа. Наступілі на яе - адказ будзе імгненным. Мы да гэтага рыхтуемся. Я шчыра і адкрыта пра гэта гавару», — дадаў ён.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках