27 верасня 2024, Пятніца, 19:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінляндыя размесціць штаб NАТО каля мяжы з Расеяй

1
Фінляндыя размесціць штаб NАТО каля мяжы з Расеяй

Горад быў абраны з некалькіх прычынах.

Міністэрства абароны Фінляндыі надумала размясціць камандны пункт наземных войскаў NАТО ў горадзе Мікелі, які знаходзіцца за 140 км ад расейскай мяжы, паведамляецца на афіцыйным сайце вайсковага ведамства.

Кіраўнік Мінабароны краіны Анці Хакянен адзначыў, што ў Мікелі ўжо знаходзіцца штаб фінскага камандавання наземнымі войскамі і, аб'яднаўшы яго з базай Паўночнаатлантычнага альянсу, Фінляндыя атрымае "найлепшую магчымую сінэргію паміж каардынацыяй нашай нацыянальнай абароны і каардынацыяй абаронных магчымасцяў NАТО", піша The Moscow Times.

У звычайных умовах база будзе адказваць за вучэнні NАТО і "іншыя мірныя дзеянні ў гэтым раёне", удакладнілі ў Мінабароны Фінляндыі. У выпадку крызісу ў штабе будуць знаходзіцца кіраўнікі аперацыямі наземных сіл Паўночнаатлантычнага альянсу. У склад камандавання ўвойдуць супрацоўнікі як саюзных, гэтак і фінскіх сіл абароны.

Як пісала раней выданне Iltalehti, база ў Мікеле будзе дзейнічаць пад кіраўніцтвам штаб-кватэры ў Норфалку на Усходнім узбярэжжы ЗША. Пры гэтым горад быў абраны з некалькіх прычын: у ім ужо дзейнічае штаб фінскага войска і ёсць аэрапорт. Акрамя таго, гэта сталіца правінцыі Паўднёвае Сава, адкуль родам сам Хакянен.

Аб падрыхтоўцы да стварэння штаба NАТО ў Мікелі стала вядома вясной. Улады Фінляндыі прынялі такую пастанову "для ўзмацнення прэвентыўнага стрымлівання" на фоне вайны ва Украіне, якая працягваецца, і спроб Расеі справакаваць міграцыйны крызіс на мяжы.

Міністр абароны Фінляндыі казаў, што вядзе перамовы з некалькімі краінамі NАТО аб размяшчэнні войскаў альянсу ў Мікеле. Паводле ягоных слоў, мэта была ў тым, каб гэтыя сілы маглі прыбываць у рэспубліку ў "крызісных сітуацыях", да якіх сярод іншага ён аднёс "напружаную атмасферу на мяжы".

Са звестак партала Yle, апроч базы ў Мікелі, Фінляндыя можа адкрыць новы штаб NАТО ў Раваніемі ці Саданкюля.

У красавіку 2023 года Фінляндыя афіцыйна стала 31-м чальцом NАТО. Пасля ўступлення рэспублікі ў ваенны альянс у расейскім МЗС папярэдзілі аб узрослых пагрозах сутыкнення з NАТО. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін дапускаў, што ў Хельсінкі могуць узнікнуць праблемы на фоне далучэння да Паўночнаатлантычнага альянсу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках