Зяленскі - Трампу: Спадзяюся, у нас з вамі складуцца лепшыя стасункі, чым з Пуціным
6- 27.09.2024, 18:46
- 3,448
Прэзідэнт Украіны і кандыдат у прэзідэнты ЗША сустрэліся ў Нью-Ёрку.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 27 верасня сустрэўся ў Нью-Ёрку з кандыдатам у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональдам Трампам.
Трамп і Зяленскі з'явіліся разам у Trump Tower, паведаміла The Guardian.
Трамп заявіў, што вялікі гонар бачыць Зяленскага, які "праходзіць праз вялікае выпрабаванне".
"Мы абмяркуем гэта і паглядзім, да чаго мы зможам прыйсці", – дадаў амерыканскі палітык.
Зяленскі сказаў, што ў яго і ў Трампа ёсць "агульны погляд на тое, што вайна ва Украіне павінна быць спынена", і што для яго было важна сустрэцца з абодвума кандыдатамі ў прэзідэнты ЗША, напісала The Guardian.
Як указала СМІ, Трамп падчас сустрэчы адзначыў, што ў яго з Зяленскім "вельмі добрыя стасункі", як і з Уладзімірам Пуціным.
Зяленскі, каментуючы словы кандыдата ў прэзідэнты ЗША, выказаў надзею, што ў іх будуць лепшыя стасункі, чым паміж Пуціным і Трампам.