27 верасня 2024, Пятніца, 22:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі патлумачыў важнасць сустрэчаў з Гарыс і Трампам

1
Зяленскі патлумачыў важнасць сустрэчаў з Гарыс і Трампам
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Прэзідэнт Украіны спадзяецца, што падтрымка Кіева Вашынгтонам будзе непахіснай.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў на сустрэчы з кандыдатам-рэспубліканцам у лідары ЗША Дональдам Трампам, што ўважае за патрэбнае пабачыцца з абаімі – ім і дэмакратычнай Камалай Гарыс таму, што «не вядома, хто будзе наступным прэзідэнтам Злучаных Штатаў».

Пра гэта паведамляе «Ліга».

Паводле словаў Зяленскага, лідарам ЗША можа стаць хто заўгодна, а Украіна, у сваю чаргу, спадзяецца атрымаць падтрымку наступнага прэзідэнта. Таму, сказаў ён, важна будаваць стасункі з абаімі кандыдатамі ўжо цяпер.

«Я думаю, у нас – агульны пункт гледжання, што вайну ва Украіне трэба спыніць і Пуцін не можа перамагчы. Украіна павінна перамагчы», – адзначыў Зяленскі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках