Камерцыйная прапанова беларуса шакавала сеціва
19- 29.09.2024, 10:16
- 12,680
«Такога больш не будзе».
Беларус апублікаваў у TikTok ролік, у якім расказаў аб продажы амаль двухгадовай свінні вагой, большай за 350 кг, за 5,7 рубля. Каментатары не паверылі. Сакрэт выявіўся ў нюансе, які на відэа фермер не агучыў. Дарэчы, ролік набраў больш за 62 тысячы капіяванняў.
@denis_ermolaev_redneck Звоните, пишите.
♬ оригинальный звук - Добрый реднек
«Добра, угаварылі, такой прапановы больш не будзе. Берасцейская вобласць, Іванаўскі раён, Беларусь. У нас ёсць свінка 350+ кілаграм, 1 год 8 месяцаў. Кошт у беларускіх рублях - 5,7 рубля. Так што перакупы - не перакупы, тэлефануйце», - сказаў беларус.
Гэтая свіння ёркшырскай пароды, паказаў таксама яе сястру пароды дзюрок. «Такі кошт у нас бывае вельмі рэдка на такіх свінак. Так што спяшайцеся», - дадаў аўтар роліка.
«5 рублёў 70 капеек, я правільна разумею?» - не паверыў каментатар.
«Тут мяса будзе кілаграм 140, сала кілаграм 120, не вельмі выгадна», – палічыў іншы. На гэта прадавец адказаў, што яму не выгадна.
А ў іншым каментары паведаміў, што 5,7 рубля - гэта за кіло. Гэта значыць, кошт усёй свінні - большы за 1995 рублёў.
Нехта цікавіўся, чым кармілі такую свінню. «Бульба, збажына, хлеб, кабачкі, трава, камбікорм. Усё, акрамя памыяў», — запэўніў беларус.
Яшчэ адзін каментатар спытаў, навошта вырасцілі жывёліну да такіх памераў. «Хацелі пакінуць на свінаматку, а яна неспадзявана ператварылася ў такую машыну», - адказаў прадавец.
У адным з каментароў ён расказаў, што свінню ўжо набылі.