29 верасня 2024, Нядзеля, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль заявіў аб ліквідацыі яшчэ аднаго высокапастаўленага камандзіра «Хезбалы»

Ізраіль заявіў аб ліквідацыі яшчэ аднаго высокапастаўленага камандзіра «Хезбалы»
НАЎБІЛЬ КАУК
ФОТА: AP/HUSSEIN MALLA

Ён быў старэйшым членам цэнтральнага савета групоўкі.

Войска абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) заявіла аб ліквідацыі яшчэ аднаго камандзіра «Хезбалы» Наўбіля Каука. Ён загінуў у выніку авіяўдару па сталіцы Лібана.

Пра гэта паведамляе The Times of Israel.

Паводле інфармацыі ЦАХАЛа, Каук быў камандзірам падраздзялення прэвентыўнай бяспекі «Хезбалы» і старэйшым членам цэнтральнага савета групоўкі.

Каук уважаўся блізкім да кіраўніцтва «Хезбалы» і, як адзначаюць у ізраільскім войску, непасрэдна ўдзельнічаў ва ўчыненні нападаў на Ізраіль, у тым ліку ў апошнія дні.

Наўбіль Каук далучыўся да «Хезбалы» ў 1980-х гадах і працаваў намеснікам кіраўніка, а затым старшынём паўднёвага Лібана ў выканаўчым савеце, а таксама намеснікам кіраўніка выканаўчага савета.

Ён загінуў мінулай ноччу ў выніку авіяўдараў у раёне Дахія на поўдні Бейрута, дзе размяшчаецца цэнтральны штаб «Хезбалы».

Нагадаем, 27 верасня войска абароны Ізраілю нанесла ўдары па сталіцы Лібана. У выніку абстрэлу Бейрута загінуў Хасан Насрала - верхавод групоўкі «Хезбала».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках