29 верасня 2024, Нядзеля, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуціну задаюць нязручныя пытанні

6
Пуціну задаюць нязручныя пытанні

Расейскія прапагандысты пачалі адкрыта крытыкаваць «СВА».

Расейцы і расейскія прапагандысты змянілі рыторыку, пачалі сумнявацца ва ўладзе Крамля і крытыкаваць яе. У іх усё больш нязручных пытанняў да Уладзіміра Пуціна.

Гэта адбываецца на фоне таго, што расейскі дыктатар не дасягнуў жаданых мэт у вайне супраць Украіны. Больш за тое, рэгулярныя ўкраінскія войскі пачалі Курскую аперацыю і кантралююць частку тэрыторыі гэтай вобласці.

Пра гэта «24 каналу» распавёў вайскова-палітычны аглядальнік групы «Інфармацыйны супраціў» Аляксандр Каваленка, адзначыўшы, што крытыка так званай «СВА» дэманструе змяненне стаўлення ў Расеі і сілавых структур да інфармацыі, якую яны транслююць.

Са слоў вайскова-палітычнага аглядальніка, у многіх расейцаў узнікае пытанне, што няўжо падзеі ў Курскай вобласці адбываюцца паводле плану Пуціна, пра які ён казаў у 2022 годзе? Ужо нават вядомы прапагандыст Крамля Уладзімір Салаўёў пачынае ўжываць падобную рыторыку.

«Яны (расейскія прапагандысты – 24 канал) ужо не выкарыстоўваюць гэтыя наратывы пра нейкую «маштабную перамогу», а якраз наадварот», -падкрэсліў Каваленка.

Вайскова-палітычны аглядальнік патлумачыў, што расейскія прапагандысты і сярэднестатыстычныя расейцы знаходзяцца пад уплывам, які транслююць адпаведныя сілавыя структуры. Таму зараз крытыка так званай «СВА» дэманструе змену стаўлення не толькі паміж сілавымі структурамі да той інфармацыі, якую яны павінны адначасова трансляваць, але і да стасункаў паміж сабой і нават з расейскім дыктатарам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках