29 верасня 2024, Нядзеля, 16:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Князь Вандал Наўгародскі»: УСУ ўпершыню захапілі новы расейскі робат на оптавалакне

2
«Князь Вандал Наўгародскі»: УСУ ўпершыню захапілі новы расейскі робат на оптавалакне

Апублікаваныя фота трафея.

У рукі ўкраінскіх вайсковых інжынераў патрапіў новы расейскі FPV-дрон, які працуе на оптавалакне. Фатаграфіі з трафейным дронам апублікаваў спецыяліст у галіне радыётэхналогій Сяргей Флэш.

«Гэта ўжо трафей. Ён праляцеў 9 км. І гэта не Курск, а Усход», - распавёў ён.

У Расеі гэты робат называюць «Вандал» (або «Князь Вандал Наўгародскі»). FPV-дроны «Вандал» адрозніваюцца выдатнай якасцю выявы, стабільнасцю сігналу і яго захаваннем да моманту знішчэння цэлі.

У той жа час яны абмежаваныя даўжынёй оптавалакна ў шпульцы і маюць пэўныя абмежаванні ў манеўранасці і маршрутах. Таксама шпулька з кабелем дадае вагу дрону.

Да прыкладу, вядома, што шпулька з кабелем на кітайскіх FPV-дронах працягласцю 5 кіламетраў важыць 1,1 кг, шпулька на 10 км надасць дрону ўжо 2,3 кг дадатковай вагі.

Аднак галоўная перавага дронаў на оптавалакне - яны не схільныя да ўплыву сістэм радыёэлектроннай барацьбы.

Акрамя таго, яго немагчыма зафіксаваць дэтэктарам БПЛА праз адсутнасць радыёсігналаў кіравання і перадачы відэасігналу.

Таксама аператар атрымлівае ад камеры беспілотніка амаль ідэальную карцінку на сваім маніторы.

У авіяцыйных беспілотных сістэмах правадное кіраванне можа здацца чымсьці экзатычным, аднак яно ўжо даўно выкарыстоўваецца для кіравання ракетамі супрацьтанкавых комплексаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках