29 верасня 2024, Нядзеля, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна 120-ю дронамі атакавала склад зброі РФ за 600 км

2
Украіна 120-ю дронамі атакавала склад зброі РФ за 600 км
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Сталі вядомыя новыя дэталі аперацыі ГУР, ССА, СБУ, СВР і УСУ.

Падчас нападу на РФ украінскія вайскоўцы выкарысталі 120 ударных дронаў-камікадзэ розных тыпаў украінскай вытворчасці. Адлегласць да цэлі склала больш за 600 кіламетраў.

Украінскія вайскоўцы атакавалі арсенал захоўвання расейскіх ракет у Валгаградскай вобласці РФ. Пра гэта «Фокусу» распавялі крыніцы ў выведцы.

Так арсенал захоўвання ракет, боепрыпасаў і выбуховых матэрыялаў 1-га разраду быў знішчаны ў пасёлку Катлубані Валгаградскай вобласці ў ноч з 28 на 29 верасня ў выніку супольнай аперацыі ГУР, ССА, СБУ, СВР і УСУ.

Паводле інфармацыі крыніц ва ўкраінскай выведцы, гэта адбылося блізу 2:30 ночы 29 верасня з дапамогай 120-і ўдарных дронаў-камікадзэ розных тыпаў украінскай вытворчасці. Тады як адлегласць да цэлі склала больш за 600 кіламетраў.

На паведамленні расейскіх паблікаў, у раёне трапляння былі чутныя гучныя выбухі, пасля чаго пачаўся маштабны пажар.

«У выніку трапляння знішчаныя месцы захоўвання боепрыпасаў і ракетнага ўзбраення, што пацягне недахоп боепрыпасаў у забеспячэнні падраздзяленняў акупацыйнага войска РФ», – паведаміла крыніца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках