29 верасня 2024, Нядзеля, 17:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Лукашэнка памілаваў экс-начальніка сваёй аховы Уцюрына

12
СМІ: Лукашэнка памілаваў экс-начальніка сваёй аховы Уцюрына
АНДРЭЙ УЦЮРЫН

Ён адсядзеў менш за палову тэрміну.

Дыктатар Лукашэнка памілаваў былога намесніка дзяржсакратара Савета бяспекі і былога кіраўніка сваёй службы бяспекі Андрэя Уцюрына. У 2020 годзе ён быў прысуджаны да 12 гадоў зняволення за карупцыю.

Аб вызваленні Уцюрына паведаміў былы палітвязень Сяргей Пятрухін. Крыніцы «Нашай Нівы» пацвердзілі гэтую інфармацыю.

Андрэй Уцюрын узначаліў Службу бяспекі Аляксандра Лукашэнку ў 2007 годзе і кіраваў ёю сем гадоў. У 2014 годзе Лукашэнка вызваліў Уцюрына ад пасады і прызначыў намеснікам дзяржсакратара Савета бяспекі.

Уцюрына затрымалі вясной 2019 года ў момант атрымання хабару ад расейскага бізнэсоўца. Пазней Лукашэнка паведаміў, што Уцюрын «трапіў пад прыцэл» сілавікоў яшчэ калі ўзначальваў службу аховы.

Суд над Уцюрыным праходзіў з красавіка да ліпеня 2020 года. Яго прызналі вінаватым у атрыманні хабараў на агульную суму 192 тысячы даляраў.

Такія грошы яму плацілі за лабіяванне інтарэсаў пры пастаўцы тэлекамунікацыйнага абсталявання для ДВП МУС, напрыклад, для турмы №8 у Жодзіне.

Уцюрыну прысудзілі 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама пазбавілі звання палкоўніка.

Пакаранне былы высокапастаўлены сілавік адбываў у калоніі ў гарадскім пасёлку Віцьба Віцебскай вобласці. Агулам паводле «справы Уцюрына» асудзілі 16 чалавек. Сярод іх - чыноўнікі Міністэрства фінансаў, а таксама мэнэджары Нацбанка, БПС-Ашчадбанка, Беларусбанка, кіраўнік «Белтэлекама», прадстаўнікі камерцыйных структур. Акрамя таго, тэрміны атрымалі расейскія бізнэсоўцы, якія давалі хабары.

Усяго ў датычных канфіскавалі больш за $1,65 мільёна.

Такім чынам, Уцюрын адсядзеў менш за палову з прызначаных яму 12 гадоў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках