29 верасня 2024, Нядзеля, 17:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ ліквідавалі камандзіра казацкага батальёна РФ «Церак» Кедра

7
УСУ ліквідавалі камандзіра казацкага батальёна РФ «Церак» Кедра

Яго група патрапіла ў аблогу.

У вайне супраць Украіны стаў «грузам 200» камандзір расейскага казацкага батальёна «Церак» пад пазыўным Кедр. Група з ім на чале патрапіла ў аблогу пасля таго, як іншыя падраздзяленні УС РФ уцяклі з поля бою.

Пра гэта 29 верасня паведаміў расейскі Z-канал «Северный канал», паведамляе «Дыялог.UA».

Ён сцвярджае, што Кедр быў ліквідаваны ў Курскай вобласці. Паводле іншай інфармацыі, адбылося гэта на тэрыторыі Украіны - пад Часавым Ярам, дзе расейскія сілы вядуць наступ.

Як мяркуецца, пра ліквідацыю Кедра 27 верасня пісаў у сваім блогу расейскі вайсковец Ягор Гузенка, які вядомы пад псеўданімам Трынаццаты.

Асобу ліквідаванага акупанта ён не раскрыў, але адзначыў, што «загінуў адзін з самых дасведчаных і дзейсных баявых камандзіраў Церскага казацкага войска».

Гузенка сцвярджаў, што група «Церак» апынулася ў аблозе УСУ пасля таго, як з поля бою «адкацілася», а фактычна ўцякла 98-я дывізія ПДВ Расеі.

Ён таксама запісаў вельмі гнеўны відэазварот да атамана Усерасейскага казацкага таварыства Віталя Кузняцова, абвінаваціўшы яго ў неэфектыўным камандаванні і вялікіх стратах.

«Віталь Уладзіміравіч, адкажыце ўсім нам! Што ў нас на сёння адбываецца ў брыгадзе «Церак»? Чаму на сёння казакі ў нас страшна гінуць? Чаму трапляюць у акружэнне, калі нехта адкочваецца (уцякае з поля бою — рэд.)? У мяне шмат чаму…Колькі б у мяне не рухаліся скулы і не рыпелі кулакі, гэта не зменіць сітуацыю. А вы як усерасейскі атаман павінны нешта ўрэгуляваць. Калі не развяжаце, мы, усе казакі Расеі, задамо вам пытанні!» - заявіў Трынаццаты.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках