Беларускія чыноўнікі спрабавалі падмануць швэйцарцаў
5- 29.09.2024, 18:15
- 9,698
Але нешта пайшло не так.
Швэйцарская карпарацыя Stadler не была апавешчаная пра планы беларускіх чыноўнікаў у развіцці завода «Штадлер Менск» з удзелам расейскіх інвестараў, а таксама не плануе яго прадаваць. Пра гэта ў міжнароднай карпарацыі Stadler расказалі «Люстэрку».
У Міністэрстве транспарту заявілі, што збіраюцца развіваць «беларускае прадпрыемства» «Штадлер Менск» у супрацоўніцтве з расейскімі інвестарамі.
– Упэўнены, што мы і далей будзем ездзіць на рухомым складзе, які будзе вырабляць гэтае беларускае прадпрыемства, – заявіў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Сівак.
На запыт «Люстэрка» ў швэйцарскай карпарацыі Stadler, якой належыць «Штадлер Менск», паведамілі, што яны не былі апавешчаныя пра перамовы з расейскімі кампаніямі і не ўдзельнічаюць у іх.
«Мы даведаліся пра гэты магчымы план са СМІ, але з намі пакуль не звязваліся», – расказалі ў прэс-службе карпарацыі.
– Завод у Менску на 100% належыць Stadler, таксама карпарацыя напоўніцу выконвае патрабаванні міжнародных санкцый. Продаж не плануецца, – запэўнілі там.
Ацэньваючы будучыню прадпрыемства «Штадлер Менск», у прадстаўніцтве швэйцарскага вытворцы чыгуначнага рухомага складу паведамілі, што спадзяюцца «на палітычныя пастановы, якія дазволяць нам прадоўжыць эксплуатацыю завода».
Нагадаем, швэйцарскія інвестары вясной сёлета запэўнівалі, што не збіраюцца сыходзіць з Беларусі і спыняць вытворчасць.
У 2022 годзе ў «Штадлер Менск» паведамілі пра скарачэнне штату, перавод некаторых працаўнікоў на заводы ў іншых краінах, тлумачачы гэта санкцыямі. Але тады папярэдзілі, што поўнасцю зачыняць беларускае прадпрыемства не плануецца. Пасля зняцця санкцый на заводзе ў Фаніпалі збіраліся нарасціць аб'ёмы вытворчасці мінулых гадоў.
У 2023-м швэйцарскія інвестары пацвердзілі, што не збіраюцца сыходзіць з Беларусі і што завод «Штадлер Менск» у Фаніпалі прадаўжаў працаваць. У сакавіку сёлета ў справаздачы кампаніі паведамлялася, што прадпрыемства працуе на мінімальнай загрузцы, а таксама што там маюць намер аднавіць працу, як толькі будуць знятыя санкцыі.
«Не магу перадаць, які ў мяне быў стан»
Эмігрант расказаў, што яго здзівіла ў Даніі.
Скандынаўскія краіны, асабліва Данія, Швэцыя, Нарвегія і Фінляндыя, вядомыя высокаэфектыўнай сістэмай адукацыі, якая рэгулярна займае першыя месцы ў міжнародных рэйтынгах, піша «Салідарнасць».
Скандынаўская мадэль адукацыі – гэта не проста набор правілаў, а філасофія, якая ставіць чалавека ў цэнтр адукацыйнага працэсу.
Тут ставяць акцэнт не на зазубрыванні матэрыялу да іспытаў, а на развіцці навыкаў, неабходных для паўнавартаснага жыцця ў сучасным грамадстве. Кожнае дзіця ўнікальнае, і дацкая сістэма адукацыі гэта прызнае. Замест таго каб падганяць усіх пад адзіныя стандарты, яна стварае ўмовы для развіцця індывідуальных талентаў і інтарэсаў кожнага вучня.
Веды не існуюць у адрыве ад рэальнасці. Таму дацкая школа імкнецца звязаць навучальны матэрыял з паўсядзённым жыццём, каб дзеці разумелі, як ужываць атрыманыя веды на практыцы.
Асновы дацкай сістэмы адукацыі:
Ранняе развіццё: фокус на ўсебаковым развіцці дзіцяці з ранняга ўзросту, у тым ліку сацыяльныя навыкі, крэатыўнасць і самастойнасць. Гульні і актыўныя метады навучання – неад'емная частка адукацыйнага працэсу.
Індывідуальны падыход: настаўнікі аддаюць вялікую ўвагу кожнаму вучню, ствараючы камфортнае і стымулявальнае вучэбнае асяроддзе.
Дэцэнтралізацыя: школы маюць вялікую ступень аўтаноміі ў выбары навучальных праграмаў і метадаў, што дазваляе адаптавацца да патрэбаў кожнага вучня.
Профільная арыентацыя: у старэйшых класах школы навучэнцы выбіраюць профільныя прадметы ў адпаведнасці са сваімі інтарэсамі і будучай прафесіяй.
Цесная сувязь з бізнэсам: школы актыўна супрацоўнічаюць з мясцовымі прадпрыемствамі, што дазваляе студэнтам атрымаць практычныя навыкі і лепей падрыхтавацца да працаўладкавання.
Бясплатнасць вышэйшай адукацыі: вышэйшая адукацыя ў дзяржаўных універсітэтах Даніі з'яўляецца бясплатнай для ўсіх грамадзянаў ЕЗ.
Арыентацыя на практыку: дацкія ўніверсітэты аддаюць вялікую ўвагу практычнай падрыхтоўцы спецыялістаў, супрацоўнічаючы з бізнэсам і праводзячы даследаванні, якія маюць практычную значнасць.
Юры ўпершыню прыехаў у Данію ў 2007 годзе, яшчэ будучы студэнтам аграрнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння вучобы вярнуўся зноў на працу ў кветкавых цяпліцах і застаўся ў краіне. Так пачаўся ягоны шлях экспата. На сваім прыкладзе ён расказвае, як эмігранту можна бясплатна вучыцца ў дацкім ВНУ і пры гэтым яшчэ атрымліваць стыпендыю:
– Ёсць сайт Study.dk. Там ёсць усё. Я разабраўся сам. Запоўніў дакументы, адправіў. Я тым часам вяртаўся ў невялікі адпачынак ва Украіне і пераклаў усе свае дыпломы. Таму што трэба падаваць усё, што ў цябе ёсць, які бэкграўнд. Ніякіх уступных іспытаў няма. Ты падаеш гэтыя дакументы, пішаш матывацыйны ліст, чаму ты хочаш менавіта тут вучыцца і гэтак далей. Адпраўляеш і чакаеш.
Для ўсіх грамадзянаў Еўразвязу і Даніі вучоба абсалютна бясплатная. Для іншых усё платна і каштуе адукацыя ад 6 да 20 тысячаў еўраў за год.
На кожную групу яны пакідаюць два месцы са стыпендыяй для выхадцаў з трэціх краінаў. Там дэдлайн крыху больш жорсткі.
Я адправіў і, можна нават сказаць, ужо забыўся пра гэта. А ў чэрвені адкрываю пошту з электронным лістом, дзе: «Віншуем, мы вас прымаем у гэтую навучальную ўстанову».
Я нават не магу перадаць, які ў мяне быў стан. З'ехаў у Ольбарг і там вучыўся 3,5 гады. Бясплатна вучыўся і плюс мне плацілі 5,5 тысячаў дацкіх кронаў на пражыванне, – расказвае Юры.
Поспех Даніі даказвае, што інвестыцыі ў адукацыю – гэта інвестыцыі ў будучыню краіны.