29 верасня 2024, Нядзеля, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакеры атакавалі расейскую сетку, прадстаўленую ў Беларусі

4
Хакеры атакавалі расейскую сетку, прадстаўленую ў Беларусі

Здолелі падабраць нумары і ПІН-коды.

Хакеры скралі амаль 4,5 тысячы падарункавых сертыфікатаў расейскай гандлёвай сеткі «Дзіцячы свет». Пра гэта паведаміла расейскае выданне РІА Новости.

Паводле звестак следства, зламыснікі абышлі абарону сайта кампаніі, якая кіруе расейскай гандлёвай сеткай «Дзіцячы свет». З дапамогай спецыяльных праграмаў яны здолелі падабраць нумары і ПІН-коды да амаль 4,5 тысячы перадаплачаных электронных сертыфікатаў і падарункавых картаў.

Так ашуканцы прысвоілі чужыя падарункавыя карты. У РФ распачалі крымінальную справу за махлярства ў сферы кампутарнай інфармацыі.

Сетка крамаў «Дзіцячы свет» таксама развіваецца ў Беларусі. Паводле словаў кіраўніцы канцэрна «Беллегпрам» Таццяны Лугінай, яна «даволі агрэсіўна займае наш рынак з кітайскімі таварамі».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках