СМІ: Ракета, якая забіла сям'ю ў Львове, ляцела праз Беларусь
62- 4.09.2024, 17:15
- 43,872
Над тэрыторыяй Брагінскага і Нараўлянскага раёнаў Гомельскай вобласці.
Са звестак украінскага маніторынгавага праекта War monitor, расейская гіпергукавая ракета "Кінжал" сёння раніцай праляцела прыкладна 100 кіламетраў над тэрыторыяй Брагінскага і Нараўлянскага раёнаў Гомельскай вобласці.
Згодна са схемай (зялёная траекторыя), ракета а 5:47 ударыла па Львове. Там у жылым доме загінула маці з трыма дочкамі, пра гэта паведаміў мэр горада Андрэй Садовы.
У выніку сённяшняй расейскай атакі на Львоў загінулі 7 чалавек (з іх трое дзяцей), паранены 23 чалавекі (у тым ліку 5 дзяцей).