Гамельчукі: У Беларусь прыйшла вайна
46- 5.09.2024, 10:48
- 49,232
Відавочцы расказалі аб выбухах у горадзе.
Мінімум шэсць расейскіх «шахедаў» заляцелі ў Беларусь пасля нападу на Кіеў.
У Гомелі прагрымелі мінімум два выбухі. Дроны нібыта былі збітыя сістэмамі СПА. Абломкі падалі над горадам.
Сайт Charter97.org паглядзеў, што пішуць гомельцы аб нападзе «шахедаў»:
@builderfornft Гомель. Взрыв. 5.9.2024 1:35 #гомель #беларусь #взрыв ♬ оригинальный звук - builderfornft
«На другой транзітнай упаў абломак, стаяць МНС».
«Дзе была трывога?»
«Пахне выбуховым рэчывам моцна».
«Пішуць што ў будынак архіва на Сантэхнарыхтоўках патрапіла нешта».
«Думала, што выпадуць вокны, жах!»
«Быў такі грукат, што ложак трэсла»
«Беларусь хочуць уцягнуць у вайну».
«У Беларусь прыйшла вайна».
«Правакацыя ад Расеі».