Расейскія прапагандысты накінуліся на Пяскова
6- 5.09.2024, 16:03
- 15,746
Пачалі падазраваць, што Крэмль вешае ім локшыну на вушы.
Нават крамлёўскія прапагандысты не вытрымліваюць абсурднасці заяў расейскіх уладаў і асяроддзя Пуціна. Рыторыка Пяскова выклікала абурэнне проста ў эфіры федэральных каналаў - ад Крамля патрабуюць канкрэтыкі па тэрмінах і мэтам вайны, піша «Диалог».
На радыё «Комсомольская правда» вядоўца ў жывым эфіры раскрытыкаваў Крэмль, заявіўшы, што ідзе ўжо трэці год вайны, а яе заканчэнне нават не праглядаецца. Ён таксама прызнаўся, што сочыць за ўкраінскімі чатамі і сітуацыяй сярод жыхароў Украіны і заўважыў адну важную рэч. Са словах прапагандыста, нягледзячы на запэўненні Крамля аб тым, што неўзабаве ўкраінцы стомяцца ад вайны і запатрабуюць ад Зяленскага замірэння з Расеяй, такіх настрояў сярод жыхароў Украіны ён не назірае.