18 верасня 2024, Серада, 0:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайсковы эксперт: Расейцы сутыкнуліся з дылемай

Вайсковы эксперт: Расейцы сутыкнуліся з дылемай

На Пакроўску рана «ставіць крыж».

Асіметрычныя дзеянні УСУ значна адкарэктавалі планы войска РФ на гэты год. У ворага не выстарчыць сіл, каб захапіць Пакроўск Данецкай вобласці ў рамках гэтай наступальнай кампаніі.

Пра гэта ў эфіры «Эспрэса» заявіў Дзмітрый Жмайла, вайсковы эксперт, сузаснавальнік і выканаўчы дырэктар Украінскага цэнтра бяспекі і супрацоўніцтва. З яго слоў, расейцы і далей будуць спрабаваць усё выціскаць і нарошчваць групоўкі на Пакроўскім кірунку.

«Цяпер захопнікі не выкарыстоўваюць бронетэхніку, па-першае, што яе становіцца менш, і жыццё расейскага салдата ці афіцэра значна менш каштуе, чым той жа танк ці нейкая артылерыйская ўстаноўка. Таму тэхніку вораг беражэ, а тое, што прыходзіць раскансерваванае з тэрыторыі РФ, мякка кажучы, ніжэйшай якасці», - пракаментаваў Жмайла.

Апошнія ўзоры расейскай тэхнікі, якую захоплівалі УСУ, напрыклад, тыя ж танкі Т-90М «Прарыў», расейцы абсталёўваюць гарматай 1992 года вытворчасці. Гэта яшчэ раз сведчыць, што найноўшыя расейскія тэхналогіі выяўляюцца «мыльнымі бурбалкамі».

«Аднак расейцы могуць рухацца, але зона гэтага руху ўжо звузілася, нягледзячы на тое, што яны працягваюць атакі ўздоўж усёй лініі фронту і нібыта спрабуюць прасоўвацца. Захопнікі і надалей будуць назапашваць рэзервы. Я мяркую, што ў іх у гэтай наступальнай кампаніі не выстарчыць сілы, каб захапіць Пакроўск. Ці змогуць да яго падысці? Мяркую, што гэта магчыма. Ці змогуць недзе праламаць Селідава? Таму што пакуль супраціўнік не ўрэгулюе пытанне з Селідавым, то не зможа рухацца на Пакроўск, каб не атрымаць флангавага ўдару. Таму яшчэ рана, як кажуць, «ставіць крыж» на Пакроўску. Тут пытанне - ці згенеруюць расейцы дастатковую колькасць сіл і рэзерваў?», - адзначыў вайсковы эксперт.

Некалькі тыдняў таму пачалося пэўнае адцягванне варожых сіл з Паўднёвага кірунку, але вайсковы злачынец Ігар Гіркін з турмы пачаў біць трывогу, бо ўкраінцы пачнуць прасякаць калідор да Азоўскага мора.

У расейцаў дылема, бо і тут трэба захаваць лінію фронту, каб засцерагчыся ад украінскіх атак, і на Куршчыне трэба неяк лакалізаваць наш плацдарм, і важна яшчэ і працягваць наступальныя дзеянні менавіта на Пакроўск, выраўноўваць лінію фронту. Як адзначае эксперт, інакш уся наступальная летняя кампанія войска РФ будзе зведзеная на нішто, а гэта больш за 70 тысяч забітымі і параненымі з боку расейцаў.

«Вораг зараз перад вялікай дылемай. Таму нашы асіметрычныя дзеянні, калі неканчаткова паламалі, то вельмі адкарэктавалі на нашу карысць усе планы супраціўніка, якія ён ставіў на гэты год», - дадаў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках