У Нацгвардыі Украіны паказалі штурм пазіцый ворага ў Харкаўскай вобласці
- 5.09.2024, 16:35
- 3,916
Працавала брыгада «Хартыя».
Украінскія вайскоўцы працягваюць выбіваць акупантаў з занятых пазіцый на Харкаўшчыне. Так, нядаўна байцы 13-й брыгады аператыўнага прызначэння НДУ «Хартыя» правялі паспяховы штурм пазіцый ворага, прычыніўшы значныя страты расейскім войскам, піша obozrevatel.com.
Відэа аперацыі апублікаваў у Telegram камандуючы Нацыянальнай гвардыяй Украіны Аляксандр Піўненка. Перад штурмам абаронцы старанна спланавалі свае дзеянні на макеце мясцовасці і правялі палявыя трэніроўкі.
Падчас аперацыі ўкраінскія воіны знішчылі 34 і паранілі 23 расейцаў. Таксама яны зачысцілі сем пяхотных пазіцый, агнявую пазіцыю ПТРК, знішчылі гаўбіцу і адкінулі ворага на новую лінію абароны.