Беларускія консульствы ў Польшчы больш не выдаюць даведкі, неабходныя для замены пасведчання кіроўцы
4- 5.09.2024, 17:40
- 4,236
Заявілі пра «тэхнічныя прычыны».
На агароджы беларускай амбасады ў Варшаве з'явілася інфармацыя аб тым, што з тэхнічных прычын часова прыпынены асабісты прыём заяў на даведкі, якія пацвярджаюць факт выдачы пасведчання кіроўцы, паведамляе «Наша ніва».
Запісацца на падачу заявы анлайн можна, але найбліжэйшыя даты ў Варшаве толькі на люты 2025 года.
Ці ёсць альтэрнатыва доўгаму чаканню?
Даведку аб пазбаўленні пасведчання можна атрымаць у беларускай ДАІ па месцы рэгістрацыі. Каштуе яна 25 рублёў, выдаюць яе на наступны дзень пасля падачы заяўкі. Атрымаць яе можна як самастойна, так і па даверанасці. Калі даверанасці няма, то, прынамсі, фармальна можа спрацаваць і даверанасць, зробленая за мяжой з натарыяльным перакладам на беларускую ці расейскую мову.
Даведку, атрыманую ў беларускай ДАІ, трэба будзе перавесці на польскую мову. Даведка ж, якую выдаюць у консульстве - адразу выдаецца на польскай мове. Але і каштуе яна значна даражэй - 50 еўраў (амаль 180 рублёў).
Што рабіць палітычным уцекачам?
Ад беларусаў, якія маюць статус уцекача ці знаходзяцца пад дадатковай абаронай, такую даведку не патрабуюць, таму прыпыненне прыёму заяў ніяк не паўплывае на гэтую катэгорыю беларусаў.