Румынія афіцыйна падарыла Украіне сістэму Patriot
8- 5.09.2024, 17:42
- 3,370
Румынскі парламент прыняў адпаведную пастанову, прэзідэнт падпісаў указ.
Румынія падарыла Украіне сістэму супрацьпаветранай абароны Patriot. Адпаведны ўказ пасля адабрэння ў парламенце апублікавалі на сайце прэзідэнта краіны Клаўса Ёханіса.
Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак пацвердзіў, што пастанова перадаць Украіне румынскую сістэму Patriot прынятая.
- Дзякуй за Patriot, - напісаў Ярмак у Telegram.