18 верасня 2024, Серада, 0:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ двух былых чыноўнікаў Шайгу арыштавалі за хабар

5
Яшчэ двух былых чыноўнікаў Шайгу арыштавалі за хабар

Кампанія па «зачыстцы» Мінабароны РФ пачалася на ініцыятыву ФСБ.

Суд адправіў пад арышт былога супрацоўніка ўправы перспектыўных міжвідавых даследаванняў і спецыяльных праектаў Мінабароны РФ Андрэя Чэкмазава паводле справы аб атрыманні хабару на 7,7 млн рублёў. Яго намесніку Дзмітрыю Фаміну абраны дамашні арышт.

«Следствам устаноўлена, што ў 2016 і 2022 гадах паміж Управай перспектыўных міжвідавых даследаванняў і спецыяльных праектаў Мінабароны РФ і АТ «Абарантэст» падпісаныя 2 дзяржаўныя кантракты на выкананне доследна-канструктарскіх работ для патрэб Мінабароны РФ у рамках выканання дзяржаўнай абароннай замовы агульным коштам 1,5 млрд рублёў», - гаворыцца ў паведамленні вайсковых следчых органаў.

Паводле версіі следства, з чэрвеня мінулага года да 3 верасня Чэкмазаў і Фамін атрымалі ад гендырэктара АТ «Абарантэст» Аляксандра Сухарава хабар у суме 7,7 млн рублёў за бесперашкоднае прыняцце этапаў правядзення работ, агульнае заступніцтва і папушчальніцтва па службе.

Фігурантаў абвінавачваюць паводле ч.6 арт.290 КК РФ (атрыманне хабару ў асабліва значнай суме). Ім пагражае да 15 гадоў калоніі. Сухараў падазраецца паводле ч.5 арт.291 КК РФ (дача хабару ў асабліва значнай суме). Яму пагражае аналагічны тэрмін.

«Судам па хадайніцтве следства ў дачыненні да Чэкмазава абраная мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту, у дачыненні да Фаміна – у выглядзе хатняга арышту», – падкрэслілі ў СКР.

Пасля адстаўкі кіраўніка Мінабароны РФ Сяргея Шайгу следчыя затрымалі шэсць высокапастаўленых генералаў з каманды міністра. У мінулую сераду вайсковы суд арыштаваў намесніка камандуючага Ленінградскай вайсковай акругай генерал-маёра Валерыя Мумінджанава па справе аб атрыманні хабару. Да яго суд арыштаваў былога намесніка кіраўніка Мінабароны Расеі, генерала арміі Паўла Папова, паводле справе аб буйным махлярстве. Таксама пад варту былі ўзятыя генералы Дзмітрый Булгакаў за карупцыйныя ўгоды на 1,3 млрд рублёў і Цімур Іваноў за хабар 1,2 млрд рублёў. У СІЗА адправілі намесніка начальніка Генштаба генерал-лейтэнанта Вадзіма Шамарына і начальніка Галоўнай управы кадраў Мінабароны генерал-лейтэнанта Юрыя Кузняцова. Абодвух абвінавачваюць у хабарніцтве.

Крыніцы The Moscow Times у Крамлі і ўрадзе казалі, што кампанія па «зачыстцы» вайсковага ведамства пачалася на ініцыятыву ФСБ і была ўхваленая асабіста Уладзімірам Пуціным. З іх слоў, такім чынам спецслужбы хочуць сапхнуць на войска віну за няўдачы ва Украіне, а таксама атрымаць кантроль над вялізнымі бюджэтамі Мінабароны. Суразмоўца ва ўрадзе адзначаў, што гэта толькі пачатак і да канца года па ўсіх падраздзяленнях Мінабароны «будуць арыштаваныя сотні людзей».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках