18 верасня 2024, Серада, 1:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Столтэнбэрг пра Курскую аперацыю: Украіна дабілася шмат чаго

2
Столтэнбэрг пра Курскую аперацыю: Украіна дабілася шмат чаго
ЕНС СТОЛТЭНБЭРГ

Але далейшы ход падзей спрагназаваць складана.

Украіна змагла дабіцца вялікай колькасці вынікаў пры дапамозе сваёй аперацыі ў Курскай вобласці. Але далейшы ход падзей спрагназаваць складана.

Пра гэта падчас паездкі ў Осла заявіў генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг, паведамляе a target="_blank" href=https://www.nettavisen.no/nyheter/stoltenberg-ukraina-har-oppnadd-mye-i-kursk/s/5-95-2002763>Nettavisen.

«Яны дабіліся шмат чаго. Ім удалося ўзяць пад кантроль расейскую тэрыторыю, нанесці страты расейскім войскам і прадэманстраваць сваю здольнасць дзейнічаць», - падкрэсліў Столтэнбэрг, каментуючы аперацыю УСУ ў Курскай вобласці.

Ён таксама дадаў, што вайна з'яўляецца непрадказальнай, таму цяжка сказаць, што будзе адбывацца далей.

«Толькі ўкраінцы могуць зрабіць цяжкі выбар, які неабходна зрабіць, напрыклад, дзе размясціць войскі і які тып ваенных дзеянняў дарэчны ў гэтай сітуацыі», - падкрэсліў генеральны сакратар.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках