18 верасня 2024, Серада, 1:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія вайскоўцы абрабавалі яшчэ адзін гандлёвы аб'ект у Курскай вобласці

16
Расейскія вайскоўцы абрабавалі яшчэ адзін гандлёвы аб'ект у Курскай вобласці

На гэты раз ім спадабалася дзіцячая крама.

У Курскай вобласці расейскія вайскоўцы выявілі і абрабавалі дзіцячую краму «Капітоша».

Відэа здарэння ў пасёлку Кораневе Курскай вобласці размясціў тэлеграм-канал «Пепел Курск». На ім вайсковец сякерай выбівае шыбу ў дзвярах крамы і крадзе тамака рэчы і грошы з касы.

Пазней у краму залазіць іншы баец расейскага войска і, як мяркуецца, крадзе два дзясяткі рамянёў.

На запісе з камер дата здымкі пазначаная як 12 жніўня. Наколькі яна дакладная - невядома, адзначае «Пепел Курск».

Пасёлак Коранева размешчаны прыкладна за 25 кіламетраў ад мяжы з Украінай. З 6 жніўня ў Курскай вобласці ідуць баі ў выніку наступлення УСУ.

Нагадаем, гэта не першы такі выпадак у рэгіёне. 24 жніўня ў інтэрнэце з'явілася відэа рабавання склада Wildberries расейскімі вайскоўцамі ў сяле Званым у Курскай вобласці. 18 жніўня такі інцыдэнт здарыўся ў пасёлку Глушкаве - там людзі ў расейскай вайсковай форме абрабавалі салон сувязі «Мегафон».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках