Украінскія нацгвардзейцы сагналі ў акупантаў спраўны танк Т-72
4- 5.09.2024, 20:01
- 5,942
Відэа.
Байцы 15-й брыгады НГУ «Кара-Даг» скралі расейскі танк на Пакроўскім кірунку і знішчылі экіпаж варожай бронемашыны.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, акупанты пакінулі бронемашыну, каб заблакаваць праезд пад чыгуначным мостам. Відэазапіс трафеізацыі танка і ліквідацыі захопнікаў-танкістаў апублікаваны ў сацсетках.
«Пасля перадыслакацыі з Запарожскай вобласці на Пакроўскі кірунак воіны 15-й брыгады аператыўнага прызначэння “Кара-Даг” Нацгвардыі зноў пракруцілі сваю каронную штуку. Нашы байцы ў шыкоўным стылі выкралі пад Селідавам расейскі танк Т-72 – на хаду і ў вельмі нядрэнным стане. Танк быў пакінуты ворагам пад мостам, каб перакрыць дарогу, а ягоны экіпаж “разматаны” ўкраінскімі аператарамі дронаў», – адзначае ў каментары аўтар публікацыі.
Увага! Ненарматыўная лексіка!