18 верасня 2024, Серада, 0:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белавія» запусціла паслугу для тых, хто спазняецца на рэйс

2
«Белавія» запусціла паслугу для тых, хто спазняецца на рэйс

Паслуга даступная для ўсіх прамых рэгулярных і чартарных рэйсаў з Менска.

«Белавія» запусціла новы сэрвіс FastTrack. Ён дае магчымасць у прыярытэтным парадку прайсці перадпалётны надгляд у Нацыянальным аэрапорце Менск, паведамляе прэс-служба авіякампаніі.

Новы сэрвіс будзе асабліва карысным для авіяпасажыраў, якія спазняюцца.

Як набыць?

На сайце belavia.by (падчас набыцця квітка ці пазней, у раздзеле «Статус бранявання»);

у касах авіякампаніі ці агентаў.

Як скарыстацца?

Пасля рэгістрацыі на рэйс неабходна прайсці з пасадачным квітком да асобных пунктаў надгляду для пасажыраў бізнэс-класу:

міжнародныя вылеты – злева ад пункта надгляду «А»;

вылеты ў РФ – справа ад пункта надгляду «F».

Паслуга даступная для ўсіх прамых рэгулярных і чартарных рэйсаў з Менска.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках