За што ваюе Расея?
2- ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «СЕЯТЕЛЬ ВЕТРА»
- 7.09.2024, 15:33
- 9,506
Крамлёўская прапаганда заганяе ў кут сама сябе.
Прапагандысты разважаюць, чым можа скончыцца вайна, і прыходзяць да думкі, што нават захоп Кіева і ўсёй Украіны вайну не спыніць (хоць і гэты план выглядае неверагодным).
І тут прапаганда заганяе ў кут сама сябе. Бо калі выходзіць, што ўдары па расейскіх гарадах не спыняцца нават пасля захопу Украіны, тады які сэнс увогуле яе захопліваць? За што тады ваюе Расея? За што загінулі і прадаўжаюць гінуць дзясяткі тысячаў людзей? У чым сэнс гэтай мясасечкі, калі яна нікога ні ад чога не абараняе і не спыніцца нават у выпадку захопу ўсёй Украіны?
У прапагандыстаў няма адказаў. Усе разумеюць, што ідзе бойня дзеля бойні, гавораць пра гэта ўголас, але ніхто не можа набрацца мужнасці і прызнаць, што гэта неабходна спыняць, выводзіць войскі і разбірацца з тымі, хто ўкінуў краіну ва ўсё гэта дзя**мо.
Тэлеграм-канал «Сеятель ветра»